Перайсці да зместу

Эдуард Віктаравіч Туманаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эдуард Віктаравіч Туманаў
Дата нараджэння 1967
Месца нараджэння
Род дзейнасці судмедэксперт, урач, навуковец, выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковае званне
Альма-матар

Эдуард Віктаравіч Туманаў (нар. 1967, Пінск) — беларускі і расійскі судова-медыцынскі эксперт.

Нарадзіўся ў 1967 годзе ў Пінску Брэсцкай вобласці Беларускай ССР[1].

У 1983 годзе паступіў у Пінскае медыцынскае вучылішча. Вучобу ў медвучылішчы сумяшчаў з працай санітарам на Пінскай станцыі хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі. Пасля завяршэння вучобы працаваў загадчыкам фельчарска-акушэрскага пункта в. Мерчыцы Пінскага раёна. Праходзіў тэрміновую службу ў складзе Абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў у Афганістане[1].

У 1989 годзе паступіў у Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. У 1995 годзе, пасля заканчэння інстытута, паступіў у вочную аспірантуру Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута па спецыяльнасці «Судовая медыцына». Падчас навучання ў аспірантуры ў перыяд з 1996 па 1997 гады прайшоў навучанне на факультэце падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі судова-медыцынскіх спецыялістаў Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь[1].

У цяперашні час працуе дацэнтам кафедры судовай медыцыны Расійскага нацыянальнага медыцынскага ўніверсітэта, загадчык вучэбнай часткай кафедры[1].

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

У 2002 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Морфафункцыянальныя асаблівасці міякарда ў выпадку раптоўнай смерці пры дылатацыйнай кардыяміяпатыі». Дацэнт ВАК[1].

Аўтар 108 навуковых прац, у тым ліку 1 манаграфіі, 2 падручнікаў, 9 вучэбна-метадычных дапаможнікаў, 6 патэнтаў на вынаходніцтвы і карысныя мадэлі[1].

Зноскі